Ігар Васілевіч Жаркоў
Ігар Васілевіч Жаркоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1974 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | заалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Ігар Ваілевіч Жарко́ў[1] (руск.: Игорь Васильевич Жарков; 13 чэрвеня 1910 — 25 красавіка 1974) — вучоны, заолаг, доктар біялагічных навук (1969), прафесар (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Месягутава (у сучасным Дуванскім раёне Рэспублікі Башкартастан, Расія). Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1934 годзе. З 1936 года працаваў у Волжска-Камскім аддзяленні Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута паляўнічай гаспадаркі і звераводства, займаў пасады ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка сектарам. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную Армію[2]. Удзельнічаў у баях у якасці камандзіра супрацьтанкавай гарматы. Быў паранены і пасля лячэння працягваў службу ў якасці загадчыка склада гаруча-змазачных матэрыялаў[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1946[2] годзе працаваў у Каўказскім, Куйбышаўскім, Варонежскім дзяржаўных запаведніках. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1969 года І. В. Жаркоў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры заалогіі і аховы прыроды біёлага-глебавага факультэта.
Памёр 25 красавіка 1974 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па прамыслова-паляўнічых угоддзях, жыўленню і метадах уліку прамысловых і ахоўных жывёл, методыцы феналагічных назіранняў, біялогіі і рэакліматызацыі рачнога бабра на тэрыторыі СССР.
Сярод апублікаваных прац:
- Данные по биологии и промыслу водяной крысы в Татреспублике / И. В. Жарков, В. П. Теплов. — Казань, 1931.
- Простейшие наблюдения в природе. 2 изд. — М., 1956.
- Итоги расселения речных бобров в СССР. — М., 1966.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Ветераны Великой Отечественной войны, трудившиеся в ГГУ им. Ф. Скорины (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жаркоў Ігар Васілевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 277.
- Жаркоў Ігар Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вучоныя Беларусі. Жаркоў, Ігар Васільевіч (доктар біялагічных навук; 1910—1974) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Ветераны Великой Отечественной войны, трудившиеся в ГГУ им. Ф. Скорины (руск.)
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Златавустаўскім павеце
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заолагі СССР
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Башкартастане